Jugend debattiert

па-беларуску
Навіны з Беларусі

Адзіны нямецкамоўны конкурс-дэбаты для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы ўпершыню праводзіцца ў Беларусі

  Belarussisch

Сардэчна запрашаем Вас на першы нацыянальны фінал конкурсу «Міжнародныя моладзевыя дэбаты». Беларускія школьнікі будуць весці дэбаты на нямецкай мове як замежнай па пытанні: «Ці трэба, каб у часы новых тэхнічных магчымасцяў школьнікі па-ранейшаму вучыліся пісаць ад рукі?» і змагацца за першую перамогу на нацыянальным узроўні ў Беларусі падчас адзінага нямецкамоўнага конкурсу-дэбатаў у Сярэдняй і Усходняй Еўропе.

Азнаёмцеся з дэбатамі, паразмаўляйце з іх найлепшымі нямецкамоўнымі ўдзельнікамі з Беларусі:

пятніца, 13 красавіка 2018 г., а 10-й гадзіне
Дом дружбы, вул. Захарава 28, г. Мінск.

Праект «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» замацоўвае ролю дэбатаў як сродку дэмакратычнай палемікі і спрыяе актыўнаму шматмоўю ў Еўропе. Агулам у ім бяруць удзел каля 2.500 вучняў з 150 сярэдніх школ у дванаццаці краінах Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Сёлета ў конкурсе ўпершыню бярэ ўдзел Беларусь, прадстаўленая васьмю школамі.

«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» – гэта міжнародны конкурс для краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы, які з’яўляецца праектам Інстытута імя Гётэ, Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), Дабрачыннага фонду «Херці» (Hertie-Stiftung) і Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой (ZfA).

 

нацыянальны фінал конкурсу «Міжнародныя моладзевыя дэбаты»
пятніца, 13 красавіка 2018 г.,  а 10-й гадзіне
Дом дружбы, вул. Захарава 28, г. Мінск

Матэрыялы для прэсы i фатаграфіі
www.jugend-debattiert.eu/Presse

Кантакт

Нэлі Галянішчава-Кутузава
Каардынатар праекта ў Беларусі

Інстітут імя Гётэ ў Мінску
Тэл.: +375 17 23 77 119
Nelly.Golenischtschewa-Kutusowa@goethe.de

« Zurück
Фотагалерэя

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФІНАЛ 2018

Аб праекце

Дэмакратычным краінам патрэбны грамадзяне, якія задаюць крытычныя пытанні, выказваюць сваё меркаванне, якія ўмеюць слухаць, а таксама прадметна і чэсна спрачацца з меркаваннямі іншых. З’яўляючыся адзіным міжнародным нямецкамоўным конкурсам-дэбатамі для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы, «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» навучаюць гэтым фундаментальным кампетэнцыям.

 

Ідэя
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» маюць на мэце навучыць моладзь з Сярэдняй і Усходняй Еўропы кампетэнтна і пераканаўча выказваць свае погляды і аргументы на нямецкай мове як замежнай. Праект замацоўвае ролю дэбатаў як сродку дэмакратычнай палемікі і спрыяе актыўнаму шматмоўю ў Еўропе. Прадметам конкурсу з’яўляюцца дэбаты на нямецкай мове па тэмах з такіх сфер, як штодзённае жыццё ў школе, базавыя правы і правы чалавека, гісторыя і Еўропа.

Трэнінгі і конкурс
Спачатку праходзіць фаза заняткаў, якая доўжыцца шмат месяцаў, падчас яе школьнікі рыхтуюцца да дэбатаў, займаючыся паводле вызначанай праграмы і знаёмячыся з адпаведнымі тэмамі. Фаза правядзення конкурсу пачынаецца ў школах, з’яўляецца працягам першай, закранае аб’яднанні школ і сканчаецца нацыянальнымі паўфіналам і фіналам. Вучні з кожнай краіны, якія занялі першыя і другія месцы, выходзяць у міжнародны фінал, які праходзіць штогод увосень у адной з краін-удзельніц праекта.

Для школьнікаў
На сённяшні дзень у праекце «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» бяруць удзел каля 2.500 вучняў з больш чым 150 школ у Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Славеніі, Славакіі, Чэхіі, Украіны і Венгрыі.

Партнёры праекта і спонсары
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» – гэта праект Інстытута імя Гётэ, Фонду «Памяць, адказнасці і будучыня» (EVZ), Дабрачыннага фонду «Херці» (Hertie-Stiftung) і Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой (ZfA). Акрамя таго, падтрымку праекта ў краінах-удзельніцах ажыццяўляюць мясцовыя спонсары.

Матэрыялы для прэсы

Тут Вы знойдзеце ўсё, што неабходна ведаць пра «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» – адзіны міжнародны нямецкамоўны конкурс-дэбаты для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы.

На нашай старонцы, адрасаванай СМІ, Вы зможаце спампаваць шмат фатаграфій і актуальных тэкстаў для СМІ: www.jugend-debattiert.eu/Presse.

Кантакт

Каардынатар праекта «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» ў Беларусі:

Нэлі Галянішчава-Кутузава
Каардынатар праекта ў Беларусі
Nelly.Golenischtschewa-Kutusowa@goethe.de

Werner Lieberknecht
Каардынатар ZfA ў Беларусі, ZfA Мінск
minsk@auslandsschulwesen.de

Language