Jugend debattiert

па-беларуску
Навіны з Беларусі

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФІНАЛ КОНКУРСА «МІЖНАРОДНЫЯ МОЛАДЗЕВЫЯ ДЭБАТЫ»

  Belarussisch

Сёння ў мінскім Доме дружбы прайшоў нацыянальны фінал міжнароднага конкурса «Міжнародныя моладзевыя дэбаты». Пераможцы паўфінала, які адбыўся на дзень раней, паказалі сваё аратарскае майстэрства.

weiterlesen

Адзіны нямецкамоўны конкурс-дэбаты для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы ўпершыню праводзіцца ў Беларусі

  Belarussisch

Сардэчна запрашаем Вас на першы нацыянальны фінал конкурсу «Міжнародныя моладзевыя дэбаты». Беларускія школьнікі будуць весці дэбаты на нямецкай мове як замежнай па пытанні: «Ці трэба, каб у часы новых тэхнічных магчымасцяў школьнікі па-ранейшаму вучыліся пісаць ад рукі?» і змагацца за першую перамогу на нацыянальным узроўні ў Беларусі падчас адзінага нямецкамоўнага конкурсу-дэбатаў у Сярэдняй і Усходняй Еўропе.

weiterlesen
Фотагалерэя

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФІНАЛ 2018

Аб праекце

Дэмакратычным краінам патрэбны грамадзяне, якія задаюць крытычныя пытанні, выказваюць сваё меркаванне, якія ўмеюць слухаць, а таксама прадметна і чэсна спрачацца з меркаваннямі іншых. З’яўляючыся адзіным міжнародным нямецкамоўным конкурсам-дэбатамі для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы, «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» навучаюць гэтым фундаментальным кампетэнцыям.

 

Ідэя
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» маюць на мэце навучыць моладзь з Сярэдняй і Усходняй Еўропы кампетэнтна і пераканаўча выказваць свае погляды і аргументы на нямецкай мове як замежнай. Праект замацоўвае ролю дэбатаў як сродку дэмакратычнай палемікі і спрыяе актыўнаму шматмоўю ў Еўропе. Прадметам конкурсу з’яўляюцца дэбаты на нямецкай мове па тэмах з такіх сфер, як штодзённае жыццё ў школе, базавыя правы і правы чалавека, гісторыя і Еўропа.

Трэнінгі і конкурс
Спачатку праходзіць фаза заняткаў, якая доўжыцца шмат месяцаў, падчас яе школьнікі рыхтуюцца да дэбатаў, займаючыся паводле вызначанай праграмы і знаёмячыся з адпаведнымі тэмамі. Фаза правядзення конкурсу пачынаецца ў школах, з’яўляецца працягам першай, закранае аб’яднанні школ і сканчаецца нацыянальнымі паўфіналам і фіналам. Вучні з кожнай краіны, якія занялі першыя і другія месцы, выходзяць у міжнародны фінал, які праходзіць штогод увосень у адной з краін-удзельніц праекта.

Для школьнікаў
На сённяшні дзень у праекце «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» бяруць удзел каля 2.500 вучняў з больш чым 150 школ у Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Славеніі, Славакіі, Чэхіі, Украіны і Венгрыі.

Партнёры праекта і спонсары
«Міжнародныя моладзевыя дэбаты» – гэта праект Інстытута імя Гётэ, Фонду «Памяць, адказнасці і будучыня» (EVZ), Дабрачыннага фонду «Херці» (Hertie-Stiftung) і Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой (ZfA). Акрамя таго, падтрымку праекта ў краінах-удзельніцах ажыццяўляюць мясцовыя спонсары.

Матэрыялы для прэсы

Тут Вы знойдзеце ўсё, што неабходна ведаць пра «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» – адзіны міжнародны нямецкамоўны конкурс-дэбаты для школьнікаў з Сярэдняй і Усходняй Еўропы.

На нашай старонцы, адрасаванай СМІ, Вы зможаце спампаваць шмат фатаграфій і актуальных тэкстаў для СМІ: www.jugend-debattiert.eu/Presse.

Кантакт